13 лютага пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску пяройдзе на анлайн-аплату ўсіх візавых збораў. З гэтай даты ўсе заявы на атрыманне брытанскай візы павінны запаўняцца і аплачвацца анлайн у далярах ЗША.

«Аплата павінна быць зроблена праз нашу электронную сістэму падачы заявак у інтэрнэце да таго, як заяўнік асабіста наведае пасольства Вялікабрытаніі для здачы біяметрычных даных, а таксама для выдачы раздрукаванай формы заяўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба адзначае, што ўвядзенне электронных плацяжоў з’яўляецца часткай плана, паводле якога да 2013–2014 гадам амаль усе заяўнікі павінны атрымаць магчымасць падаваць заявы і аплачваць візавы збор анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?