У вёсцы Лукавыя Астравецкага раёна ў ноч на 27 студзеня загарэўся дом. На месца здарэння выехалі пяць пажарных камандаў, хуткую дапамога, супрацоўнікі раённых электрасетак, супрацоўнікі міліцыі.

Калі выратавальнікі прыехалі, дом гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару аднапавярховай драўлянай хаты цалкам знішчаны дах, абвалілася перакрыцце, пашкоджаныя сцены.

Гэты дом належыць 45-гадоваму мінчаніну, які часова не працуе. Мужчына каля 22 гадзін напярэдадні здарэння закончыў паліць печку і закрыў засаўку коміна. Потым заправіў газавую лямпу і лёг на ложак пачытаць кніжку. Заснуў.

А прачнуўся каля дзвюх гадзін ночы ад паху дыму. Убачыў, што лямпа звалілася да сцяны, сцяна ўжо гарэла. Мужчына спрабаваў сам патушыць пажар, але не атрымалася. Тады ён расказаў пра здарэнне суседцы, тая пазваніла свайму сыну − вартаўніку «Кардоннай фабрыкі «Альхоўка». А вартаўнік ужо патэлефанаваў у 101 і накіраваў на месца здарэння пажарную дружыну фабрыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?