У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце вялікая рэформа — зачыняюцца сем педагагічных спецыяльнасцяў. Дзіўным чынам супала, што на чатырох з іх рыхтавалі менавіта філолагаў беларускай мовы. Пры гэтым набор на спецыяльнасці, на якіх рыхтуюцца расейскамоўныя філолагі, не скарочаны.
У прыватнасці, у наступным годзе БДПУ адмовіцца ад падрыхтоўкі педагогаў па спецыяльнасцях «Беларуская мова і літаратура», «Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова», «Беларуская мова і літаратура. Ангельская мова», а таксама спецыялістаў па беларускамоўнай журналістыцы.Акрамя гэтага, ва ўніверсітэце прыпыняюць навучанне
Цяпер галоўны педагагічны ўніверсітэт краіны будзе рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы толькі на дзвюх спецыяльнасцях. Расейскай мове будуць навучаць на трох спецыяльнасцях, дзве з якіх звязаныя для прэстыжнасці яшчэ і з кітайскай і італьянскай мовамі.
Замест гісторыкаў і філолагаў у БДПУ будуць рыхтаваць біёлагаў і лагапедаў — менавіта такія спецыяльнасці адчыняцца ў 2012 годзе ва ўніверсітэце.
Выпадак з БДПУ — не адзіны.Напрыклад, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова нядаўна абвясціў, што збіраецца адмовіцца ад прыёму студэнтаў на шэраг гуманітарных спецыяльнасцяў. У лік зачыненых трапіла і спецыяльнасць з профільнай беларускай мовай.
Як піша «Народная воля», сёлета тут не будзе прыёму студэнтаў на «беларускую і расейскую мовы», «гісторыю рэлігіязнаўства», «пачатковую адукацыю і выяўленчае мастацтва».
Па рэкамэндацыі Мінадукацыі, магілёўскі ўніверсітэт таксама плануе скараціць лік бюджэтных месцаў для эканамістаў, юрыстаў, журналістаў і настаўнікаў фізкультуры.
Чаму ўніверсітэты адмаўляюцца ад набору на спецыяльнасці, звязаныя менавіта з беларускай мовай?
Нядаўна Міністэрства адукацыі запатрабавала ад ВНУ скараціць набор на педагагічныя спецыяльнасці на 14%. Гэтым можна патлумачыць агульны трэнд на адмову ад прыёму будучых выкладчыкаў. Але аналіз папулярнасці настаўніцкіх спецыяльнасцяў дае несуцяшальную карціну.
У тым самым Педагагічным ўніверсітэце ўступная кампанія мінулага года на факультэце беларускай і расейскай філалогіі скончылася фактычным правалам.Не знайшлося ахвотных вучыцца на пяці бясплатных месцах спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова» і чатырох чалавек на бюджэт для спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Расейская мова і літаратура». Дарэчы, менавіта ад набору на гэтыя спецыяльнасці сёлета адмаўляюцца ў БДПУ.
Заробкі настаўнікаў малыя, таму людзі і не ідуць. Што да беларускай мовы, то грамадства тонка адчувае курс уладаў.Беларускамоўнаму чалавеку няма як спадзявацца на кар’еру ў дзяржаўных органах. За 10 гадоў між апошнім і перадапошнім перапісамі колькасць людзей, якія размаўляюць удома
Таму не лепшая сітуацыя і ў іншых ВНУ краіны.Напрыклад, у Берасцейскім дзяржаўным універсітэце: там на спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (ангельская)» філфака ў
Можна канстатаваць: калі Аляксандр Лукашэнка застанецца пры ўладзе яшчэ доўга, беларускую мову чакае цяжкая доля.