Прычына — чэмпіянат свету па фігурным катанні сярод юніёраў, што пройдзе на «Мінск-Арэне» ў канцы лютага — пачатку сакавіку.

Такім чынам мінскае «Дынама» правядзе дзве гульні (29 лютага, 1 сакавіка або 3, 4 сакавіка ў залежнасці ад выніковага месца ў Заходняй канферэнцыі) у Бабруйску.

Клубам дасягнутыя папярэднія дамоўленасці з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі па дастаўцы заўзятараў на матчы дадатковымі дызельнымі цягнікамі па маршруце Мінск — Бабруйск — Мінск. У сваю чаргу, мясцовыя органы ўлады возьмуць на сябе арганізацыю дадатковых аўтобусных рэйсаў па маршруце ст. Бярэзіна — «Бабруйск-Арэна» — ст. Бярэзіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?