Белтэлерадыёкампанія абвясціла пра пачатак кастынгу вядучых для тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2» і
«Кастынг плануецца праводзіць ўвесь час для фарміравання банка даных вядучых. Спецыяльна створаная камісія ў складзе кіраўнікоў тэлеканалаў і тэлевізійных прафесіяналаў Белтэлерадыёкампаніі будзе штоквартальна адбіраць кандыдатаў на ролю вядучых. Перш чым патрапіць у эфір, пачаткоўцам трэба прайсці навучанне ў нашай «Школе тэлевізійных кадраў», — распавёў намеснік дырэктара Агенцтва тэленавін Юрый Гроераў.
Асноўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў: узрост старэйшы за 23 гады, добрая дыкцыя, пісьменнае маўленне, уменне імправізаваць, свабоднае валоданне беларускай і рускай мовамі.
Анкета размешчана на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by у раздзеле «Увага, кастынг!».