У папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах адзін з вязняў N не можа чытаць выпісаную на ягонае імя газету «Наша Ніва». Супрацоўнікі калоніі не перадаюць выданне арыштанту, у бібліятэцы не могуць дапамагчы, бо вязень не мае на руках квітанцыі аб падпісцы.

Вось як апісаў сітуацыю сам зняволены ў адным са сваіх лістоў: «Увесь 2011 год газета прыходзіла своечасова, і прыемна было быць у курсе падзей
і навінаў свету. Тут гэта вельмі важна і трэба. Вымушаны патурбаваць Вас з прычыны наступнага — у 2012 годзе выпісаная на маё імя газета з-за чагосьці апынулася не ў маіх руках. Маё прозвішча забеленае карэктарам, на газеце прозвішча брыгадзіра з…, а на газеце напісана «на атрад». Дадзеная асоба аб’явіла мне, што з гэтай газеты яна (!) будзе рабіць падпіску-падшыўку, а мне, можа быць, і дадуць прачытаць калі-небудзь. Увогуле — звычайнае бягучае бязмежжа. У бібліятэцы, куды прыходзіць пошта, мне растлумачылі, што паколькі ў мяне няма квітанцыі аб падпісцы, то і казаць няма пра што. На маё імя газеты — няма! На жаль, з прычыны такога становішча справаў, менавіта тыя людзі, каму дарагая і цікавая ваша газета і займаемая ёю грамадзянская пазіцыя — прачытаць «Ніву» ўжо не могуць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?