Пошукам зніклых «вясельных» грошай прыйшлося займацца супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС Мінска ў мінулыя выходныя.

Як паведаміла БелаПАН прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Святлана Кабкова, адсвяткаваўшы ў суботу, 28 студзеня, вяселле, 28-гадовы муж і 20-гадовая жонка адправіліся ў гасцініцу.

Пералічыўшы «вясельныя» грошы, падораныя гасцямі і сабраныя на вясельным конкурсе, маладая аб’яднала іх і схавала. Пасля першай шлюбнай ночы муж і жонка пакінулі гасцініцу, а потым высветлілася, што «вясельных» грошай няма. На іх пошук былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі.
Яны высветлілі, што 65 мільёнаў рублёў маладыя забыліся ў гасцініцы. Адміністратар вярнула ўсе грошы ў цэласці і захаванасці.

Пакуль маладая сям’я шукала грошы, вяселле ў другі дзень ішло без іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?