Кампанія «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» (брэнды «Атлант Тэлекам» і «Шпаркi Дамавiк») выкупіла 100% акцый ЗАТ «Сола».

Як паведамляе прэс-служба «Атлант Тэлекам», здзелка зліцця адбылася пры непасрэдным удзеле кіраўнічай кампаніі «Зубр капітал».

«Сола» было створана яшчэ ў 1989 годзе, а ў 1993 годзе стала першым прыватным правайдэрам паслугаў сувязі.

ЗТАА «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» прадастаўляе шырокапалосны доступ у інтэрнэт. У склад заснавальнікаў кампаніі ўваходзіць Фонд прамых інвестыцый пад кіраваннем SMH «Зубр капітал» і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Па стане на верасень 2011 г. сумарная хуткасць знешняга канала сувязі складае каля 3 Гбіт / сек. Кампанія прадстаўлена ва ўсіх абласных гарадах.

З 2001 года ЗТАА «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» аказвае інтэрнэт-паслугі пад брэндам «Атлант Тэлекам». З 2005 года для прыватных карыстальнікаў у кампаніі існуе брэнд «Шпаркi Дамавiк».

Кіраўніком аб’яднанага правайдэра можна лічыць мільянера Алега Хусаенава — старшыню рады дырэктараў аўтадылера «Атлант-М» і кіраўніка інвестыцыйнай кампаніі «Зубр Капітал».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?