Алег Волчак звязвае сваё затрыманне не з сустрэчамі, што маюць адбыцца ў яго, а непасрэдна з праваабарончай дзейнасцю. Пра гэта ён заявіў журналістам 31 студзеня пасля таго, як выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе правёў чацвёра сутак паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве.
Нагадаем, былы следчы пракуратуры, кіраўнік грамадскага аб’яднання «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў) Алег Волчак быў затрыманы ў Мінску 27 студзеня. На вуліцы да яго падышоў міліцыянер, папрасіў для праверкі дакументы і затрымаў. 30 студзеня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Волчака вінаватым у дробным хуліганстве. Сведкамі на слуханнях выступілі супрацоўнікі міліцыі, якія сцвярджалі, што праваабаронца «лаяўся матам і размахваў рукамі». Волчак абвінавачанні адмаўляў, аднак суддзя Аляксандр Якунчыхін вынес абвінаваўчы прыгавор.
Як расказаў праваабаронца пасля таго, як выйшаў з ЦІП, спачатку яго змясцілі ў камеру разам з асобамі без пэўнага месца жыхарства. «Там, вядома, былі жудасныя ўмовы: пабітае акно, праз якое ў камеру пранікае холад, увесь час гарыць лямпачка і цячэ вада з крана. Нас заклікаюць эканоміць ваду і святло, а тым часам у ЦІП вада цячэ кругласутачна. Няма матрацаў, даводзіцца спаць на голых дошках, і няма ніякіх чалавечых умоў», — паведаміў Волчак.
Пры гэтым ён заявіў, што харчаванне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў палепшылася.
Замест двух разоў зняволеных цяпер кормяць тройчы на дзень, прычым, напрыклад, у абед даюць нават катлеты, «якія можна есці»,адзначыў праваабаронца.
Каментуючы меркаванні некаторых
«Але мы не робім нічога супрацьзаконнага, мы ствараем грамадскую арганізацыю», — дадаў ён.(Волчак, былы ўдзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, з’яўляецца сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны».)
Сваё затрыманне Волчак звязвае з тым, што праваабаронцы і, у прыватнасці, арганізацыя «Прававая дапамога насельніцтву», якую ён узначальвае, «наблізіліся да палітычнай дзейнасці».
Гэта выказваецца ў складанні справаздач аб сітуацыі ў Беларусі, аналізе розных крымінальных працэсаў і ў іншых сферах, растлумачыў Волчак.
Так, напрыклад, 23 студзеня «Прававая дапамога насельніцтву» прэзентавала ў Мінску справаздачу па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага —
Слуханне сваёй адміністрацыйнай справы ў судзе юрыст Волчак расцаніў як «працэс, на якім не былі захаваны нават элементарныя межы закону». «Затрымалі мяне паводле галаслоўнага абвінавачання, і суд нават не задаволіў мае хадайніцтвы аб азнаямленні з пратаколамі», — заўважыў ён.
Праваабаронца мае намер падаваць у Мінскі гарадскі суд скаргу ў сувязі са сваім затрыманнем і рашэннем суда Цэнтральнага раёна.