Сайт незалежнай магілёўскай газеты Наш Магілёў аднавіў працу пасля доўгага перапынку.

«Наш Магілёў» пачаў выходзіць у лістападзе 2006 года. Два нумары выдання ў канцы 2006 і пачатку 2007 былі цалкам канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі. Рэдактар газеты атрымаў афіцыйнае папярэджанне з пракуратуры. Усяго выйшла 62 яе нумары.

Першы сайт «Нашага Магілёва» праіснаваў да 2009 года, але праз тэхнічныя праблемы ягонае функцыянаванне прыпынілася. Запусціўшы новы сайт, рэдакцыя плануе аднавіць выпуск папяровай газеты.

На сайце можна не толькі пачытаць апошнія навіны, але і спампаваць архіўныя нумары «Нашага Магілёва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0