Пра гэта паведаміла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Алена Фадзеева.

Ва ўсіх рэгіёнах раённыя і гарадскія аддзяленні Чырвонага Крыжа збіраюць у насельніцтва цёплыя рэчы і абутак, а таксама закупляюць за свае сродкі шапкі, шалікі і шкарпэткі для тых, хто ў гэтыя моцныя маразы не мае даху над галавой. Адрасы і тэлефоны аддзяленняў БТЧК можна знайсці на сайце redcross.by. У Мінску рэчы прымаюць ва ўсіх раённых арганізацыях Чырвонага Крыжа, а таксама ў доме начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства ў Дражні (вул. Ваўпшасава, 42).

З сённяшняга дня, паведаміла Фадзеева, арганізавана гарачае харчаванне ў доме начнога знаходжання. Гэтая ўстанова можа прыняць 92 чалавека. «Менавіта на гэтую колькасць мы вязем сёння туды ежы. Заўтра плануем прывезці цёплыя коўдры», — сказала старшыня Мінскай ГА БТЧК.

У Віцебскай і Гомельскай абласцях ствараюць пункты абагравання на вуліцах.

Паводле слоў Фадзеевай, акцыя будзе доўжыцца гэты тыдзень, пакуль прагназуюць моцныя маразы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?