Віктар Болдзін, Генадзь Фядыніч, Віктар Івашкевіч, Аляксандар Атрошчанкаў, Аляксей Марачкін.

Віктар Болдзін, Генадзь Фядыніч, Віктар Івашкевіч, Аляксандар Атрошчанкаў, Аляксей Марачкін.

Адзін з каардынатараў кампаніі Віктар Івашкевіч заявіў, што толькі такі варыянт ён бачыць найбольш эфектыўным.

«Калі ты кажаш, што выбары — фальшывы спектакль, то як ты яму супрацьстаіш?»

— задаецца пытаннем Івашкевіч. І лічыць, што немагчыма гаварыць пра фальсіфікацыю выбараў, а пасля ў іх удзельнічаць. Ён звяртае ўвагу, што з’езд БХД прыняў рашэнне правесці актыўны іх байкот. Такое ж рашэнне прыняла і Палітрада АГП. А таму ён не прымае абмеркаванне лідарамі кааліцыі «шасці» варыянта ўдзелу ў выбарах як волю большасці сяброў партый і кампаніі кааліцыі.

А іх ультыматум зняцца з выбараў, калі не вызваляць палітвязняў, адкладае вызваленне зняволеных як мінімум да верасня.

Паводле словаў Івашкевіча, дамагацца гэтага трэба неадкладна.

Ён таксама заўважыў, што працаваць з людзьмі ўжо цяпер можна і трэба, а не чакаць афіцыйнага старту выбарчай кампаніі і зацвярджэння ў ролі кандыдата. «Ніхто не замінае заходзіць у бытоўку да слесараў і раздаваць ім агітматэрыялы». Івашкевіч сказаў, што днямі ўжо ў пятнаццаці гарадах Беларусі пачнецца праца па распаўсюджванні матэрыялаў кампаніі «Байкот», запрацуе адмысловы сайт.

Да кампаніі далучыўся былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў, прафсаюз РЭП, Рада беларускай інтэлігенцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?