Члены Цэнтрвыбаркама Беларусі возьмуць удзел у кароткатэрміновым назіранні за выбарамі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі,паведаміў агенцтву
«Мы атрымалі запрашэнне ад старшыні Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзіміра Чурава. У ім гаворыцца, што ЦВК Расіі запрашае азнаёміцца з практыкай падрыхтоўкі і правядзення дэмакратычных выбараў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», — адзначыў М. Лазавік.
Паводле яго слоў, Цэнтрвыбаркамам прынята рашэнне камандзіраваць у Расію старшыні ЦВК Лідзію Ярмошыну і члена камісіі Святлану Кацубу.
М. Лазавік таксама праінфармаваў, што члены беларускага ЦВК прымуць удзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Туркменістана, якія пройдуць 12 лютага. «У складзе місіі назіральнікаў ад СНД назіраць за выбарамі ў гэтай краіне буду я (сакратар ЦВК), член ЦВК Іван Шчурок і дэпутат парламента Галіна Юргялевіч», — заявіў М. Лазавік.
0
0
0
0
0
0