У Беларусі падрыхтаваны змяненні асобных норм заканадаўства па пытаннях арэндных адносін. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Сяргей Пяткоў.

«Істотным з’яўляецца змяненне парадку вызначэння памераў арэнднай платы. Прадугледжана адвязванне арэнднай платы ад агульнаўстаноўленай базавай велічыні і прымяненне спецыяльнай базавай арэнднай велічыні. Такая мера неабходна для недапушчэння рэзкага павелічэння арэнднай платы з красавіка 2012 года з увядзеннем новай базавай велічыні, а таксама для таго, каб зрабіць арэндную плату прадказальнай», — адзначыў Сяргей Пяткоў.

«Таксама заканадаўствам устанаўліваецца магчымасць набыцця арандатарамі, замацоўваецца такая магчымасць, арандаванай імі больш як тры гады маёмасці з растэрміноўкай плацяжоў», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?