паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя выхадныя дні адбудуцца некаторыя змяненні ў надвор’і: усходні і паўночна-ўсходні вецер зменіцца на паўднёвы, і паветраная маса пачне паступаць з Чорнага мора — менш марозная, але больш вільготная. Маразы аслабеюць.

Тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе мінус 22–28 градусаў, па паўночным захадзе краіны пры праясненнях яна панізіцца да мінус 30 градусаў, а па паўднёва-ўсходняй палавіне рэспублікі ноччу прагназуецца 16–21 градус марозу. Днём у сярэднім па рэспубліцы будзе мінус 10–14 градусаў. Па паўднёва-ўсходняй палавіне краіны пройдзе снег, месцамі закружыць мяцеліца.

У нядзелю вільготная няўстойлівая паветраная маса распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. У многіх раёнах пройдзе снег, закружыць мяцеліца, а на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 15–22 градусы марозу, днём прагназуецца мінус 11–18 градусаў. У Гомельскай вобласці ў начныя гадзіны чакаецца мінус 9–14 градусаў, днём — 5–10 градусаў ніжэй за нуль.

У панядзелак захаваецца ўплыў вільготнага паветра з Чорнага мора.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткатэрміновы снег, у некаторых раёнах прагназуецца мяцеліца. Асобныя ўчасткі дарог па-ранейшаму будуць слізкія. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 9–14 градусаў, днём — 5–12 градусаў ніжэй за нуль. Па ўсходняй палавіне краіны на пару градусаў будзе халадней.

У аўторак над поўначчу еўрапейскай часткі Расіі чакаецца ўтварэнне новага халоднага антыцыклону, які, паступова рухаючыся, будзе ўплываць і на тэрыторыю Беларусі. Маразы зноў узмоцняцца. Ноччу прагназуецца мінус 12–17 градусаў,

месцамі пры працяглых праясненнях тэмпература паветра панізіцца да мінус 20–25 градусаў, днём чакаецца 9–14 градусаў ніжэй за нуль.

У сераду маразы яшчэ больш узмоцняцца, і зноў установіцца вельмі халоднае надвор’е з начной тэмпературай паветра мінус 15–22 градусы,

пры праясненнях — да мінус 25–28 градусаў,
а днём прагназуецца 10–17 градусаў ніжэй за нуль.-
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?