Любоў Кавалёва, маці асуджанага на смерць за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва, атрымала адмову на сваю просьбу трапіць на аўдыенцыю да Аляксандра Лукашэнкі.

«Напісалі, што пытанне гэтае падлягае ўсебаковаму разгляду. Іншай прычыны для адмовы не азначана. А я пайшла б, мне баяцца няма чаго, калі вырашаецца лёс сына».

Маці асуджанага за тэрарызм атрымала адказ і на просьбу пра памілаванне. Яна працытавала ліст за подпісам загадчыка аддзелу па грамадзянстве і памілаванні Кісялёва:

«Пытанне пра памілаванне вашага сына будзе разгледжана ў адпаведнасці з патрабаваннямі палажэння аб парадку памілавання асуджаных, вызвалення ад крымінальнай адказнасці асобаў, якія спрыялі раскрыццю і ліквідацыі наступстваў злачынстваў».

Спадарыня Кавалёва апавяла, што ў адказ на яе зварот ад імя сына Камітэт ААН па правах чалавека заклікаў адпаведныя беларускія структуры не выконваць смяротны прысуд у дачыненні да Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, пакуль іх справа знаходзіцца на разглядзе ў гэтай міжнароднай арганізацыі. А

ле маці асуджанага непакоіцца, што смяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву можа быць прыведзены ў выкананне раней, чым Камітэт ААН па правах чалавека зробіць свае высновы.
Чакаць рашэння ААН беларускія законы не абвязваюць.

У беларускім закнадаўстве няма палажэнняў пра тое, што выкананне прысуду можа быць адтэрмінаванае, пакуль пэўную справу разбіраюць у Камітэце ААН па правах чалавека. Таму Любоў Кавалёва звярнулася ў Вярхоўны Суд з просьбай даць заключэнне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?