Следчым камітэтам Беларусі пачаты прыём зваротаў праз інтэрнэт. Адрас прыёму электронных зваротаў: [email protected].

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, якія выстаўляе закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» да пісьмовых зваротаў, а таксама ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка.

Да кампетэнцыі Следчага камітэта адносіцца ўсебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з падследнасцю, устаноўленай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

Следчы камітэт звяртае ўвагу на тое, што заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах, а таксама скаргі на дзеянні і рашэнні службовых асоб СК павінны падавацца ў пісьмовай форме ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?