У мінскіх школах могуць адмяніць заняткі ў выпадку ўзмацнення маразоў. Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Таццяна Харужая.

Паводле яе слоў, пакуль такая магчымасць не абмяркоўваецца, але калі пахаладанне працягнецца (тэмпература днём апусціцца да 25 градусаў ніжэй за нуль), то адміністрацыі раёнаў у інтарэсах дзяцей мае права прыняць рашэнні аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?