Пра гэта заявіў 3 лютага на пасяджэнні выніковай калегіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.
«У 2012 годзе беларускія дзяржпрадпрыемствы прапаноўваецца выстаўляць на конкурс па рыначнай цане», — прыводзіць словы кіраўнік ведамства
Адпаведны праект пастановы Саўміна з прапановай змяніць падыходы да ацэнкі прадпрыемстваў будзе ўнесены на разгляд урада ўжо на наступным тыдні. Калі раней па рыначным кошце прадаваліся такія аб’екты выключна ў Мінску і абласных цэнтрах, а на астатняй тэрыторыі рэспублікі па балансавым, то згодна з праектам дакумента сёлета ўсім беларускім прадпрыемствам будзе давацца рыначная ацэнка.
Праца па падрыхтоўцы прадпрыемстваў да ацэнкі пачнецца ўжо з наступнага тыдня, бо патрэбна ацаніць 133 прадпрыемствы, а колькасць ацэншчыкаў у краіне параўнальна невялікая, зазначыў Кузняцоў.