Колькасць памерлых ад марозу на Украіне перавысіла 100 чалавек, за суткі павялічыўшыся на некалькі дзясяткаў. Узрасла колькасць ахвяр халадоў і ў Еўропе.
Па дадзеных украінскага міністэрства надзвычайных сітуацый, за перыяд моцнага пахаладання памёр 101 чалавек. З іх 11 чалавек памерлі ў бальніцах,
64 былі знойдзеныя мёртвымі на вуліцах, яшчэ 26 - у дамах.
Яшчэ напярэдадні, 2 лютага, Украіна паведамляла аб 63 ахвярах маразоў.
Папярэдняя прычына смерці - пераахаладжэнне, перадае прэс-служба МНС Украіны.