Рэчанька, Граніт, Красны Лужок, Бярозавая Гара, Лукава - хто чуў калі-небудзь гэтыя назвы?
Большасць з нас нават і не падазравала пра існаванне гэтых вёсачак і дачных пасёлкаў ў Смалявіцкім раёне. Пакуль раптам не з'явіліся там новыя «дачнікі»... з Кітая.
Згодна з планамі ўрада, гэтыя населеныя пункты ўвойдуць у тэрыторыю забудовы кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
Туды трапляюць дачы, вёскі, Пятровіцкае вадасховішча.
З рэзкай крытыкай збліжэння Беларусі з Кітаем выступіў лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў:
«Беларускія ўлады фактычна крадуць нашу зямлю, размяркоўваючы тое, што ім не належыць. Кажуць, там будуць кітайскія тэрміналы.
Кітайскі «пункт падскоку», практычна роўнанабліжаны да Масквы і Берліна.
І менавіта за гэта кітайцы плацяць вялікія грошы. Так што для чыноўнікаў нашых -- гэта «пункт адкату».

Жыхары вёсак і дачнікі з-пад Смалявіч цяпер збіраюць подпісы і бамбардуюць дзяржаўныя ўстановы лістамі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0