У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся Хачатур Хачатуран з Віцебска, які разам з групай жыхароў абласнога цэнтра дабіваецца пакарання для следчых, што сілай змушалі падлеткаў агаварыць сябе.

У лістападзе 2011 года яны звярнуліся з шэрагам пытанняў да генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. Аднак адказ прыйшоў ад яго намесніка Аляксея Стука.

У прыватнасці, ён адзначае: «Адначасова паведамляю Вам, што за парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, дапушчаныя пры расследаванні і ажыццяўленні пракурорскага нагляду за ім па крымінальнай справе па факце забойства Сідарава Д.А. шэраг пракурорскіх работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, прынятыя да іх меры ўздзеяння адпавядаюць цяжару здзейсненых правін, падстаў для прыцягнення іх да больш строгай адказнасці няма».

Бацькоў падлеткаў і тых, хто падпісаўся ў іх абарону, такі адказ абурае.

Хачатур Хачатуран параўноўвае справу свайго сына Аляксандра Логінава са справай масавага забойцы Міхасевіча. Следчы накіраваў яго сына без суправаджальных дакументаў на абследаванне ў псіхіятрычную лякарню «Навінкі», дзе той правёў больш за месяц. Там жа у свой час пабываў незаконна асуджаны па справе Міхасевіча Алег Адамаў.

Напрыканцы ліста Х.Хачатуран адзначае, што следчыя па справе падлеткаў пайшлі на падвышэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?