Яна будзе знаходзіцца цяпер па адрасе Энгельса, 25.

Бальніца разлічана на 400 месцаў. Стацыянар складаецца з двух- і трохмесных палат, у кожнай з якіх ёсць санвузел. Клініка аснашчана самым сучасным медыцынскім абсталяваннем, у тым ліку камп’ютарным і магнітарэзанансным тамографамі.

У лістападзе 2011 года ў новабудоўлю на вуліцы Энгельса пераехалі гастраэнтаралагічнае, неўралагічнае, пульманалагічнае і рэўматалагічнае аддзяленні. Цяпер завершаны пераезд усіх іншых аддзяленняў.

Акрамя таго, на плошчах клінікі працуе гарадскі кардыялагічны цэнтр, які ўвайшоў у яе структуру ў студзені 2012 года.

Нагадаем, участак, дзе раней размяшчалася 2-я бальніца, прададзены інвестарам. Згодна з ўказам прэзідэнта № 93 дзяржаўны генеральны рэзервовы фонд Амана ў асобе створанага ім у Беларусі ЗТАА «Арол Прапетыз чатыры» атрымаў ва ўласнасць участак у Мінску плошчай 2,6 га ў межах вуліц Янкі Купалы — Максіма Багдановіча — ракі Свіслач у прыватную ўласнасць без правядзення аўкцыёну за 10 млн. долараў для будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу. На гэтым участку таксама размешчаны будынак «Белэкспа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?