Галоўнае ўпраўленне МУС Расіі па Маскве папярэдзіла, што на масавыя акцыі 4 лютага будзе забаронена праносіць торбы і тэрмасы.

«У мэтах антытэрарыстычнай бяспекі ў зоне правядзення мерапрыемстваў, у тым ліку, забаронена праносіць вялікія торбы, пластыкавыя, шкляныя і іншыя ёмістасці з вадкасцямі (уключаючы тэрмасы)», — сказаў супрацоўнік прэс-службы ведамства.

Раней дэпутат Дзярждумы Генадзь Гудкоў на нарадзе аргкамітэта акцыі «За сумленныя выбары» папярэдзіў, каб мітынгоўцы не бралі з сабой тэрмасы: «Яны будуць адбірацца па меркаваннях бяспекі — каб пазбегнуць праносу выбуховых прыладаў».

Улады ўзгаднілі шэсце апазіцыі 4 лютага ад метро «Кастрычніцкая» па вуліцы Вялікая Якіманка з мітынгам на Балотнай плошчы пры колькасці ўдзельнікаў да 50 тысяч чалавек.

Мяркуецца, што ў Маскве ў суботу пройдзе 4 акцыі. Акцыя апазіцыі пачнецца, а 12-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?