Сёння ў Доме футбола, на выканкаме БФФ, прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Нагадаем, што пасля таго, як мінскі «Партызан» адмовіўся ад удзелу, выканкам прыняў рашэнне, што ў мужчынскім першынстве вышэйшай лігі возьмуць удзел 11 клубаў, якія згуляюць, як і ў 2010 і 2011 г., у тры колы. Толькі цяпер будзе 30 тураў, замест 33.
Раз колькасць удзельнікаў няцотная, то адна з камандаў будзе прапускаць тур.
22-і чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пачнецца 24–25 сакавіка.
У І туры згуляюць: «Мінск» — БАТЭ, «Гомель» — «Дынама» Мінск, «Нафтан» — «Шахцёр», «Славія» — «Нёман», «Белшына» — Брэст». Жодзінскае «Тарпеда» першы тур прапускае.
У ІІ туры, 31 сакавіка, згуляюць: БАТЭ — «Белшына», «Нёман» — «Мінск», «Дынама» Мінск — «Славія», «Шахцёр» — «Гомель», «Тарпеда» — «Нафтан». «Брэст» тур прапусціць.
БАТЭ і мінскае «Дынама» дзве гульні правядуць у Мінску (20 ці 21 красавіка, 22 ці 23 верасня), адну ў Барысаве (1 ліпеня). Два гады запар лёсаванне адпраўляла дзве гульні ў Барысаў.
Матчыз прычыны удзелу алімпійскай футбольнай зборнай у2-га кола пачнуцца 24–25 мая, трэцяга кола — 1–2 верасня. У другой палове ліпеня — першай дэкадзе жніўня ў чэмпіянаце будзе ўзятытайм-аут
Ніводная з камандаў наўпрост не пакіне вышэйшую лігу.Каманда, што зойме апошняе,
Футбольны сезон пачнецца 6 сакавіка матчам на Суперкубак краіны паміж БАТЭ і «Гомелем» — дзеючым чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка.
***
Чэмпіёны Беларусі па футболе:
БАТЭ —
«Дынама» Мінск —
«Славія» — 1996 (як МВКЦ), 2000.
«Белшына» — 2001.
«Гомель» — 2003.
«Шахцёр» — 2005.
Апошнія шэсць гадоў бясменным чэмпіёнам у нас барысаўскі БАТЭ.
***
У жаночым першынстве ў вышэйшай лізе возьмуць удзел 10 камандаў. Турнір будзе праведзены ў тры колы.
У стартавым туры сустрэнуцца наступныя пары каманд: Маладзечна — Вікторыя (Воранава), Зорка-БДУ (Мінск) — Вікторыя-86 (Брэст), СДЮШАР-8 (Гомель) — Надзея-СЛДЮШАР-7 (Магілёў), Універсітэт (Віцебск) — Мінск,
Бабруйчанка (Бабруйск) — Ніва-Белкард (Гродна).