Новыя тэмпературныя рэкорды ўстаноўлены ў Беларусі ў ноч на 4 лютага. Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, мінімальная тэмпература паветра склала мінус 33,3 градуса —

рэкорд ночы не толькі для населенага пункта Езярышча (Віцебская вобласць), дзе ён быў зафіксаваны, але і для ўсёй краіны
(ранейшы быў мінус 30,6 градуса ў Віцебску ў 1966 годзе).

Самым халодным абласным цэнтрам апынуўся Віцебск — 30,1 градуса марозу, самым цёплым — Гомель — 22,6 градуса. У Мінску паветра астыла да 26,6 градуса пры рэкордзе гэтай ночы 28 градусаў (у 1893 годзе).

Напярэдадні — у ноч на 3 лютага — у сталіцы быў пабіты рэкорд 95-гадовай даўніны (-24,7) — тэмпература паветра апусцілася да мінус 27,1. Самым халодным месцам таксама было Езярышча (-34,3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?