У наступныя суткі, 5 лютага, па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі завіруха, па паўднёвым усходзе моцны снег, на дарогах ўтворацца снежныя заносы. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 17-24 градусы марозу, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 25-28 градусаў, днём будзе мінус 14-20 градусаў.Па паўднёвым усходзе ноччу будзе 12-16 градусаў марозу, днём - 8-13 градусаў ніжэй за нуль. -