У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года. Жанну Літвіну сёння разрываюць на каментары.

У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года. Жанну Літвіну сёння разрываюць на каментары.

 У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года. На сцяне вісіць фота асуджанага Алеся Бяляцкага.

У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года. На сцяне вісіць фота асуджанага Алеся Бяляцкага.

 У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года. З самага ранку ў БАЖ прыехаў рэдактар "Народнай волі" Язэп Сярэдзіч.

У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года. З самага ранку ў БАЖ прыехаў рэдактар "Народнай волі" Язэп Сярэдзіч.

 У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года.

У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года.

 У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года.

У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года.

 У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года.

У офісе БАЖа, 6 лютага 2012 года.

Рэпартаж меў на мэце дыскрэдытацыю кіраўніцтва арганізацыі.

Такія матэрыялы не з’яўляюцца на дзяржаўным ТВ выпадкова.
Ногі рэпартажу БТ яўна раслі са спецслужбаў. Дэманстраваліся зробленыя схаванай камерай кадры, выкарыстоўваліся іншыя прыёмы ў жанры «жалезам па шкле». У мінулым такія перадачы звычайна папярэднічалі пагрому: «Вясны», інтэрнэт-сайтаў.
Аналагічна сексоты з БТ лілі бруд, напрыклад, на праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Праграма «У цэнтры ўвагі» называе сябе «аналітычнай». У рэальнасці, гэта звычайная прапаганда. Праграма дае слова толькі лукашэнкаўцам, а цытаты апанентаў вырывае з кантэксту і скажае.

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) — парасонавая арганізацыя незалежных рэпарцёраў.

Яна выконвае функцыі прафсаюза. Дзякуючы ёй, журналісты маюць абарону і дапамогу. Вялікая роля БАЖа і для беларускай культуры: і кіраўніцтва БАЖа, і яго выданні трымаюцца беларускай мовы. Але галоўнае, што
БАЖ не кантралюецца лукашысцкай дзяржавай.
Гэта адна з нямногіх такіх структур.
Таму знішчэнне БАЖа стала б вялікім ударам па беларускім грамадстве, якое і без таго ўжо пастаўленае ў рабскую залежнасць ад дзяржавы
і яе прыхамацяў.
У БАЖ уваходзяць больш за 1000 сяброў.
Ён быў заснаваны ў 1995 годзе. БАЖ — асацыяваны сябар Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ). У 2003 г. Сусветная асацыяцыя газет (WAN) узнагародзіла БАЖ «Залатым пяром свабоды» (Golden Pen of Freedom prize). У снежні 2004 г. Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».

Не было такой падзеі, пра якую не расказвалі б беларускія рэпарцёры. А рабіць тое без БАЖа было б нашмат складаней.

Магчыма, неўзабаве БАЖу спатрэбіцца і наша дапамога і салідарнасць.

* * *

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна пракаментавала рэпартаж на БТ.

— Тут можна адсачыць лагічны ланцужок. Першая і самая магутная хваля дыскрэдытацыі прыйшлася на палітычную апазіцыю. Другая хваля — па праваабаронцах. Незалежная журналістыка і БАЖ лагічна трапляе ў гэты эпіцэнтр ціску. І цяпер гэта вылілася ў маштабнае цкаванне ўсёй арганізацыі.

БАЖ — адзіная ў Беларусі арганізацыя, якая з’яўляецца сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў. І баронячы свае палітычныя правы, мы баронім правы нашых грамадзян на атрыманне інфармацыі, што найбольш запатрабавана ў сучаснай сітуацыі сацыяльнага стрэсу ў грамадстве.

У набліжэнні чарговай выбарчай кампаніі журналістаў зноў хочуць прымусіць маўчаць.

Той, хто замаўляў такога кшталту відэаматэрыял, магчыма, хоча, каб кіраўніцтва арганізацыі распачало самаліквідацыю. А пасля гэтага, відаць, будуць развязаныя рукі і да іншых дзеянняў.

Маючы досвед працы ў Дзяржтэлерадыё (радыёстанцыя «Беларуская маладзёжная»), я помню часы, калі супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі атрымлівалі дзясяткамі міжнародныя прэміі за прафесіяналізм. А

пасля ўчарашняй «прэм’еры тыдня» для мяне абсалютна зразумела, што журналістыка як прафесія сышла з БТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?