Забудоўшчыкі апошнім часам актыўна пачалі публікаваць праектныя дэкларацыі (чытай — партыямі прапаноўваць пабудаваць долевым спосабам або з дапамогай куплі аблігацый кватэры).

Напрыклад, у «Звяздзе» толькі за два дні апублікавана 5 дэкларацый.

І новыя цэны здзіўляюць.

Звычайным грамадзянам прапануюць будаваць:

— У Каменнай горцы — 5 кватэры ў каркасным доме па 9,7 млн за квадратны метр. Самая маленькая такая (41,55 кв.м) абыдзецца ў 403 млн (а за час будаўніцтва з індэксамі БМР можа выйсці і паўмільярда). Самая вялікая — 123,84 кв. м — 1 млрд 200 млн. Зрэшты, тут магчымыя зніжкі.

— У Чыжоўцы кватэры ў панэльцы-свечцы пры 100-працэнтнай аплаце прапануюцца па 7,5–8,2 млн рублёў за квадратны метр. Аднапакаёўка тут абыдзецца ў 369 млн, трохпакаёвая — у 585 млн.

— У Масюкоўшчыне-5 у каркасным доме прапануюць пабудаваць (і разлічыцца за яе за паўгода) аднапакаёвую кватэру (51 кв.м) за 472 млн, трохпакаёвую (87,6 кв.м) — за 800 млн.

Яшчэ адна дэкларацыя выпушчаная толькі для работнікаў МАПІДа, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Ім прапануюць будавацца ў буйнапанэльных дамах на вул. Крупскай (Заводскі раён недалёка ад Чыжоўскага вадасховішча) па 5,588 млн за квадратны метр.

Пятая дэкларацыя — для заможных, на дом на вуліцы Цяплічнай. Тут самая танная кватэра (двухпакаёвая, 96,25 кв. м) абыдзецца ў 260 тысяч даляраў, па курсе Нацбанка — амаль 2,2 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?