Вялікі ямайскі музыка Боб Марлі нарадзіўся 6 лютага 1945 года. У ягоным жыцці было ўсё — і з тузін бессмяротных хітоў, і некалькі замахаў на жыццё, адзінаццаць афіцыйных дзяцей, і нават праваслаўе, якое Марлі прыняў перад смерцю. Памёр Марлі ва ўзросце 36 гадоў ад раку.