Адкрыцьцё помніка Янку Купалу на Кутузаўскім праспэкце ў Маскве адбудзецца ў пачатку ліпеня і будзе прымеркаванае да 125‑годзьдзя народнага паэта Беларусі. Пра гэта паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі ў Менску першы намесьнік міністра культуры Ўладзімер Рылатка.

Па яго словах, дакладная дата доўгачаканага адкрыцьця помніка славутаму беларускаму паэту, драматургу, публіцысту і перакладчыку Янку Купалу пакуль ня вызначаная, аднак удо вядома, што мерапрыемства пройдзе незадоўга да дня народзінаў клясыка – 7 ліпеня.

Аўтарамі помніку зьяўляюцца беларускія мастакі Леў і Сяргей Гумілеўскія. Яны стварылі чатырохмэтровую бронзавую скульптуру Янкі Купалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?