Вынікі
Нягледзячы на запаволенне дынамікі асноўных макраэканамічных паказчыкаў у другім паўгоддзі мінулага года, важнейшы станоўчы вынік развіцця беларускай эканомікі заключаецца ў дасягненні да канца 2011 года агульнай раўнавагі ў выніку правядзення ўрадам стрымальнай стабілізацыйнай эканамічнай палітыкі. Высокія тэмпы развіцця эканомікі ў пачатку года далі магчымасць забяспечыць прырост ВУП па выніках мінулага года 5,3%, прырост валавога рэгіянальнага прадукту ва ўсіх абласцях, у Мінску значэнне гэтага паказчыка таксама склалася вышэйшым за прагнознае.
Асноўны ўклад у рост ВУП унесены прамысловасцю і гандлем пры зніжэнні ролі будаўнічай галіны па прычыне скарачэння жыллёвага будаўніцтва. Найбольш прыкметнымі станоўчымі вынікамі 2011 года сталі паляпшэнне паказчыкаў знешняга гандлю і ўстойлівы рост удзельнай вагі экспарту ў прамысловай вытворчасці. У цэлым жа з 15 важнейшых параметраў прагнозу ў 2011 годзе выканана 6. Вытворчасць прадукцыі прамысловасці забяспечана на ўзроўні 109,1 працэнта да ўзроўню 2010 года, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі склала 17,4% пры плане 12–13%. Па выніках 11 месяцаў мінулага года рэнтабельнасць продажаў прамысловасці склала 12,8%, у сельскай гаспадарцы — 9,9%. Экспарт тавараў і паслуг па метадалогіі плацежнага балансу склаўся на ўзроўні 157,9%, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі — мінус 3–4% да ВУП.
Рост інвестыцый у асноўны капітал характарызаваўся тэндэнцыяй плаўнага запаволення на працягу мінулага года, што абумоўлена ажыццяўленнем палітыкі сціскання ўнутранага попыту, аптымізацыі фінансавання дзяржпраграм і скарачэннем расходаў бюджэту на гэтыя мэты. У цэлым на
Даходы рэспубліканскага бюджэту за 2011 год, паводле папярэдніх даных, склаліся ў суме Br54,2 трлн., або 106,1% ўдакладненага гадавога плана. Гэта ў 1,8 разу перавышае аб’ём паступленняў 2010 года. Для забеспячэння макраэканамічнай збалансаванасці, стрымлівання высокіх тэмпаў інфляцыі і звязвання сукупнага попыту ў мінулым годзе праводзілася жорсткая бюджэтная палітыка на аснове бездэфіцытнага выканання бюджэту і ўвядзення абмежавання на фінансаванне яго расходных абавязацельстваў. З улікам гэтага, паводле папярэдніх даных, расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br51,6 трлн., або 99,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.