Нямеччына адчувае недахоп высокакваліфікаваных спецыялістаў, заявіў прадстаўнік Федэральнага агенцтва па працы.
Ён падкрэсліў,
што найбольш драматычная сітуацыя склалася ў сферы аховы здароўя, дзе бракуе лекараў, медсясцёр і спецыялістаў па доглядзе за старымі людзьмі і інвалідамі.
Акрамя гэтага адчуваецца недахоп спецыялістаў у металургіі, зварачнай тэхніцы, машынабудаванні, энергетыцы і электратэхніцы, інжынераў па тэхніцы забеспячэння і ўтылізацыі, а таксама спецыялісты па інфарматыцы і распрацоўцы праграмнага забеспячэння.