Меркаванні6969

Расійскіх «чарнасоценцаў» раздражняе рэстаўрацыя беларускіх замкаў

Regnum.by: Міністэрства культуры Беларусі аднаўляе літоўскія і польскія замкі.

На развіццё сферы культуры Гродзенскай вобласці ў 2012 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў накіруюць каля Br110 млрд. Аб гэтым у Гродне паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка, які прыняў удзел у выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, перадае БЕЛТА.

Значныя сродкі будуць накіраваныя на аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. У рамках праграмы «Замкі Беларусі» ў 2012 годзе са сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў прадугледжана фінансаванне рэстаўрацыі унікальных Крэўскага, Гальшанскага, Лідскага замкаў і іншых аб’ектаў.

На гэтую навіну хутка адрэагаваў сайт regnum.by, філія расійскага «імперскага» сайта regnum.ru. Маўляў, «міністерство культуры Белоруссіі» будзе аднаўляць літоўскія і польскія замкі.

Далей ідзе кароткая гістарычная даведка адносна гэтых замкаў і постацей, што былі з імі звязаныя: Міндоўг, Гедымін, Ягайла. Напрыклад, апошняга абвінавачваюць у тым, «што стаўшы польскім каралём, ўзяў на сябе абавязкі распаўсюдзіць каталіцызм ва ўсіх сваіх уладаннях, у тым ліку рускія землі (тэрыторыя цяперашняй Беларусі)».

У Лідскім жа замку жыў «закляты недруг» Вялікага княства Маскоўскага хан Даўлет-Хаджы Гірэй.

А падчас падзей 1794 у Лідзе ад расійскіх войскаў адбіваўся атрад Тадэвуша Касцюшкі, які «змагаўся за аднаўлення Польшчы ў межах 1772 года». Караткевіч называецца «савецкім», а не беларускім пісьменнікам.

«Міністэрства культуры Беларусі надае асаблівую ўвагу аднаўленню помнікаў, якія нагадваюць пра часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Савет міністраў Беларусі пастановай № 17 ад 6 студзеня зацвердзіў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі» на 2012–2018 гады, у рамках якой прадугледжаны рэстаўрацыя і аднаўленне замкаў польскіх магнатаў», — піша regnum.by.

Таксама сайт нагадвае, што ў 2004 годзе ўлады Беларусі аднавілі сядзібу Касцюшкі ў Косаве (Брэсцкая вобласць). «Сядзіба Касцюшкі была спаленая ў жніўні 1942 года беларускімі партызанамі. На аднаўленне сядзібы (па малюнках XIX ст.) і арганізацыю музея Тадэвуша Касцюшкі былі выдаткаваныя грошы беларускага дзяржбюджэту, а таксама грант урада ЗША».

Выглядае, што аўтарам сайта больш хацелася, каб Міністэрства культуры вылучала грошы на артэфакты расійскай прысутнасці ў Беларусі, а тут выходзіць не па-іхнаму.

Каментары69

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ5

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць