Аляксандр Лукашэнка сёння ў час даклада старшыні праўлення Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай папярэдзіў аб недапушчальнасці эмісіі ў краіне.

«Мы ні ў якім выпадку не павінны друкаваць грошы, гэта абсалютна выключана», — падкрэсліў ён

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе «ўсе павінны забыць, што на крэдытаванне могуць выкарыстоўвацца эмісійныя грошы». Паводле яго слоў, павінны выкарыстоўвацца толькі тыя фінансавыя сродкі, якія будуць зароблены ў эканоміцы ў цэлым.

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ўсёй банкаўскай сістэме кантраляваць эфектыўнае выкарыстанне крэдытных рэсурсаў. Ён таксама падкрэсліў, што крэдытныя грашовыя сродкі павінны выдавацца толькі на эфектыўныя праекты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?