Мінскае «Дынама» прайграла сёння ў гасцях у матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ніжагародскаму «Тарпеда» з лікам 2:3 (1:1, 0:1, 1:1).
«Дынама» першым закінула шайбу (Корса), але не здолела прапусціла тры запар шайбы, закінуўшы сваю другую (Падградскі) пры канцы гульні.
4 лютага старшыня назіральнай рады «Дынама» Юрый Бародзіч пасля прайгранага чэхаўскаму «Віцязю» матча (2:3) заявіў пра магчымасць дысцыплінарных захадаў, якія будуць накладзеныя на «Дынама».Што менавіта маецца на ўвазе пад такімі мерамі, ці былі яны ўжо прыняты або толькі плануюцца, ці распаўсюдзяцца яны выключна на хакеістаў або ў тым ліку і на трэнерскі штаб — невядома, зазначае БелаПАН.
Кіраўніцтва «Дынама» адмовілася давацьякія-небудзь нейкія тлумачэнні на гэты конт, сказаў кіраўнікпрэс-службы беларускага клуба Іван Караічаў.У 2012 годзе «Дынама» дэманструе не такія ўражальныя вынікі, як у мінулым годзе, зазначае БелаПАН.
Устудзені-лютым 2012 года мінчане правялі 13 матчаў, атрымаўшы ў іх 4 перамогі пры 9 паражэннях і набраўшы ўсяго 12 ачкоў з 39 магчымых.Цяпер у КХЛ надыходзіць невялікі перапынак, выкліканы міжнароднай паўзай.Так, у Мінску 11–12 лютага пройдзе турнір4-х зборных, у якіх возьмуць удзел зборныя Беларусі, Нямеччыны, Славакіі і Швейцарыі.