Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з палітолагамі назваў расійскіх дзяржаўных дзеячаў, якіх ён лічыць найбольш «эфектыўнымі кіраўнікамі». Ён згадаў князя перыяду феадальнай раздробленасці Русі Аляксандра Неўскага, цара Пятра I і імператрыцу Кацярыну II.

«Аляксандр Неўскі — прыклад эфектыўнага кіраўніка яшчэ да часоў Пятра Першага», — цытуе Пуціна ІТАР-ТАСС.

Акрамя Неўскага Пуцін назваў эфектыўнымі кіраўнікоў Расійскай імперыі.

«Вось Аляксандр Неўскі мне вельмі падабаецца, Пётр I у першай частцы жыцця і дзейнасці, Кацярына II. За Кацярынай II Расія больш за ўсё земляў прыдбала», — цытуе прэм’ера РІА «Навіны».

Пуцін падкрэсліў, што Кацярыну II лічыць найбольш эфектыўнай.

«Яна была больш эфектыўным кіраўніком, чым Пётр Першы, — крыві менш, а справаў больш», — сказаў ён.

За Кацярынай II да Расіі быў далучаны Крым, паўночнае Прычарнамор’е і здзейснены падзел Рэчы Паспалітай. Праўленне Кацярыны II скончылася з самым вялікім замежным доўгам Расіі ў XVIII стагоддзі, а перыяд яе кіравання гісторыкі звязваюць з пікам прыгоннай залежнасці сялян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?