Шэсць краін — чальцоў Рады супрацоўніцтва дзяржаў Персідскай затокі (Саудаўская Аравія, Кувейт, ААЭ, Аман, Катар і Бахрэйн) адклікаюць сваіх паслоў з Сірыі.

У заяве Рады таксама гучыць патрабаванне да ўсіх паслоў Сірыі пакінуць гэтыя шэсць краін.

Раней Вялікабрытанія, Італія, Іспанія і Францыя абвясцілі пра адклiканне для кансультацый паслоў з Дамаска.

Тры дні таму Расія і Кітай уругі раз заблакавалі прыняцце новай рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН аб сітуацыі ў Сірыі, дзе з сакавіка мінулага года працягваюцца ўзброеныя сутыкненні паміж арміяй і апазіцыяй.

Заходнія краіны рэзка асудзілі дзеянні двух чальцоў Рады бяспекі ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?