Век выхаду на пенсію ў Швецыі неабходна павысіць да 75 гадоў, заявіў у аўторак прэм’
Прэм’ер таксама адзначыў, што працадаўцам варта перагледзець сваё стаўленне да людзей ва ўзросце і прымаць на працу грамадзян старэйшых за 55 гадоў.
«Трэба браць на працу чалавека ва ўзросце 55 гадоў, калі ён згодны працаваць да 75, бо 20 гадоў — гэта дастатковы і прывабны тэрмін працоўнага пагаднення, — мяркуе прэм’ер. — А цяпер людзі ў гэтым узросце больш думаюць не пра новую працу, а пра тое, што ўжо ў хуткім часе яны выйдуць на пенсію».
Кіраўнік шведскага ўрада лічыць, што сацыяльная праграма Швецыі не зможа ў будучыні забяспечваць такія ж шчодрыя пенсіі, калі не павялічыць пенсійны ўзрост насельніцтва, адзначае газета.
Заявы Рэйнфельта выклікалі бурную рэакцыю прафсаюзаў, якія лічаць павелічэнне пенсійнага ўзросту радыкальным і неабгрунтаваным крокам.