Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта, рашэнне прапрацаваць пытанне аб навучанні кітайскіх спецыялістаў-памежнікаў для Народна-вызваленчай арміі КНР на базе Інстытута пагранічнай службы ў Мінску ў 2012–2013 гадах было прынята 3 лютага.

У гэты дзень адбылася сустрэча кіраўніцтва ВНУ з прадстаўнікамі апарату ваеннага і ваенна-паветранага аташэ пры пасольстве Кітая ў Беларусі. Замежныя вайскоўцы азнаёміліся з магчымасцямі інстытута, яго метадычнымі і навуковымі распрацоўкамі.

Нагадаем, Інстытут памежнай службы Беларусі быў утвораны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ў ліпені 2010 года на базе памежнага факультэта Ваеннай акадэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?