Пра гэта на
Паводле яго інфармацыі, у гарадскім бюджэце прадугледжана выдзяленне 960 мільярдаў рублёў на развіццё вулічнай дарожнай сеткі і 130 мільярдаў рублёў на капітальны рамонт.
«У 2012 годзе ў рабоце будуць знаходзіцца 15 вуліц. Сёлета мы спадзяемся, што 8 аб’ектаў нам удасца здаць», — зазначыў Глушакоў.
Дырэктар «Гардарбуда» паведаміў таксама, што на праспекце Дзяржынскага, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі з мэтай пашырэння руху да васьмі палос, сёлета пачнуцца работы на ўчастку да вуліцы Любімава і далей да МКАД.
«У верасні гэтага года плануецца здаць участак да вуліцы Любімава. Зараз ужо завяршаюцца работы на ўчастку да вуліцы Уманскай,
пабудаваны пуцеправод працягласцю 400 метраў — самы доўгі ў Беларусі,практычна ўкладзены асфальт і бетон, засталіся аддзелачныя работы. Думаю, у першым паўгоддзі гэтыя работы мы павінны завяршыць. На перасячэнні вуліцы Алібегава з праспектам Дзяржынскага таксама плануецца пабудаваць пуцеправод», — сказаў Глушакоў.