Марэк Мігальскі заклікае беларускага афіцыйнага кіраўніка як мага хутчэй вызваліць палітвязня Змітра Бандарэнку.

Нагадаем, што на пачатку лютага палітвязень, які цяпер знаходзіцца ў магілёўскай калоніі, напісаў прашэнне аб памілаванні. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка 23 снежня на прэс-канферэнцыі заявіў, што адпусціць палітвязняў, калі яны напішуць такія прашэнні.

Мігальскі нагадвае пра абедзве гэтыя акалічнасці і выказвае надзею, што кіраўнік Беларусі стрымае сваё абяцанне. У сваім лісце еўрадэпутат таксама нагадвае, што дыялог беларускага рэжыму з кіраўніцтвам Еўрасаюза залежыць ад вызвалення ўсіх палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?