Найважнейшая падзея тэлепанядзелка – 79-ая “Оскараўская” цырымонія. Ненавісьнікі кіно і Амэрыкі могуць усьцешыцца прэм’ераю паводле Чаргінца.

Уручэньне ўзнагародаў Амэрыканскай кінаакадэміі будзе трансьлявацца на канале БТ а 22.10. Асобныя намінанты "Лябірынт Фаўна", "Адступнікі", “Маленькая міс Шчасьце” былі ў беларускім кінапракаце. Лідэр на “Оскара” – “Бабілён” чакаецца неўзабаве.

У якасьці кантрасту – БТ а 19.55 – прэм’ера баевіку “Маёр Ветраў” паводле раману Мікалая Чаргінца.

Маёр Ветраў (Майор Ветров)

Беларусь – Расея, 2007, каляровы, 1-ая сэрыя з 4

Рэжысэр: Аляксандр Франскевіч

Алег Штэфанка, Сьвятлана Зелянкоўская, Яўгенія Крукава

Жанр: Баявік

Ветэран аўганскай вайны маёр Ветраў уступае ў барацьбу з бандай міжнароднага наркадзялка Хакіма, які вырашыў арганізаваць у сярэдняй паласе Расіі, у родным горадзе Ветрава Рэчанску пункт для перапраўкі ў Эўропу наркотыкаў…

Загадзя выказваю спачуваньні гледачам. Сам аўтар артыкулу мусіць глядзець гэны чаргінцоўскі трэш па абавязку.

Найлепшая прэм'ера БТ а 21.40 Эпоха. Тадэвуш Касьцюшка. Фільм 1-ы

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?