Кіраўніцтва расійскага Першага канала выразала з аўтарскай перадачы Уладзіміра Познера «Познер», паказанай у цэнтральнай часткі Расіі, разважанне вядоўцы пра цэнзуру на тэлебачанні, паведамляе ў сваім блогу палітык Аляксей Навальны.

Да свайго запісу Навальны прыкладае 2 відэафрагменты з перадачы «Познер» — адзін ішоў у жывым эфіры на Далёкі Усход, другі — з варыянту, прадэманстраванага на цэнтральную частку краіны.

«Я Аляксея Навальнага паклічу, але як вы думаеце, мне дазволяць?» — пытаецца Познер у сваёй суразмоўніцы ў версіі перадачы, паказанай на Далёкі Усход, а ў варыянце, паказаным на цэнтральную частку краіны, гэтага пытання ўжо няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?