Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 9 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі невялікі снег. Днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 15–22°С, па усходзе пры праясненнях да мінус 25–26°С; днём 10–17°С марозу.

У Мінску ў чацвер воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 18–20°С, у наваколлях горада да 22°С; днём 13–15 ніжэй за нуль.
У наступныя двое сутак сіноптыкі прагназуюць «анамальна халоднае надвор’е».
10 лютага чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 3–8 м/с.
Тэмпература паветра: ноччу мінус 20–27°С, пры праясненнях да 30°С; днём 11–18°С марозу.

11 лютага пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе месцамі невялікі снег. У асобных раёнах туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: ноччу мінус 21–27°С, пры праясненнях да 30–32°С; днём 11–18°С марозу, месцамі да мінус 19–21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?