П'яны кіроўца на Пляханава разбіў 6 аўто.

П'яны кіроўца на Пляханава разбіў 6 аўто.

Так скончылася паездка для нецвярозых маладзёнаў на вуліцы Лабанка ў верасні 2011.

Так скончылася паездка для нецвярозых маладзёнаў на вуліцы Лабанка ў верасні 2011.

У аўторак 7 лютага ўвечары ў двары дома №56 па вуліцы Пляханава нецвярозы кіроўца на Suzuki Forenza пашкодзіў шэсць легкавікоў, у тым ліку і той аўтамабіль, на якім ехаў сам. Як паведамляе партал Auto.onliner.by, Suzuki не належала маладому чалавеку (1985 г.н.).

Па словах старшага інспектара агітацыі і прапаганды ДАІ Ленінскага раёна Таццяны Красій, малады чалавек выпіваў з суседам. А пасля, як сцвярджае сам віноўнік аварыі, сусед даў яму ключы ад свайго аўто і прапанаваў з’ездзіць у краму. Па дарозе малады чалавек не справіўся з кіраваннем і разбіў суседскія аўтамабілі — BMW 5-Series, Volkswagen Golf, Citroen Xsara Picasso і Volvo S60. Ад удара апошні аўтамабіль адкінула на Opel Zafira.

Падобная гісторыя ў Мінску здарылася 1 верасня 2011 года. На вуліцы Лабанка два нецвярозых маладых чалавека вырашылі пакатацца ў двары на ўседарожніку Volvo ХC90. Паездка скончылася аварыяй, у выніку якой былі раструшчаныя тры легкавіка суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?