З экс-кандыдатам у прэзідэнты 8 лютага сустрэўся адвакат. Як паведаміла жонка палітыка Ірына Халіп, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў адмовіўся размаўляць з прадстаўнікамі пракуратуры, якія наведалі яго ў калоніі «Віцьба-3».

Паводле яе слоў, да Саннікава прыязджалі пракурор Віцебскай вобласці Аляксандр Чадзюк і начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Юрый Гарошка.

«Яны хацелі, каб Саннікаў даў тлумачэнні, але ён адмовіўся з імі размаўляць, — сказала Халіп.
 — Наколькі я разумею, яны прыязджалі, бо праводзяць праверку інфармацыі, якая з’явілася ў СМІ пасля маёй прэс-канферэнцыі, пра тое, што на Андрэя аказваўся ціск, а таксама абставіны напісання ім прашэння аб памілаванні. Таксама не выключаю, што праводзіцца праверка па скаргах, якія раней пісалі адвакаты».

Халіп адзначыла, што, па інфармацыі адваката, у Саннікава «пакуль усё без змен». «Ён сам сабе амаль нічога не казаў, а адвакат пытанні не задавала, бо яны былі праінструктаваныя (аб чым не гаварыць)», — сказала Халіп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?