Пераможца конкурсу Сяргей Гудзілін. Фота Дзяніса Зелянко, TUT.BY

Пераможца конкурсу Сяргей Гудзілін. Фота Дзяніса Зелянко, TUT.BY

Пераможца конкурсу Сяргей Гудзілін раздае аўтографы. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Пераможца конкурсу Сяргей Гудзілін раздае аўтографы. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

На прэзентацыю прыйшо незвычайна шмат гасцей. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

На прэзентацыю прыйшо незвычайна шмат гасцей. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Вёў вечарыну Зміцер Вайцюшкевіч. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Вёў вечарыну Зміцер Вайцюшкевіч. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Арганізатар конкурсу і рэдактар альбому фатограф Юлія Дарашкевіч. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Арганізатар конкурсу і рэдактар альбому фатограф Юлія Дарашкевіч. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Прэзентацыі папярэднічала раздача аўтографаў фотакарэспандэнтам «НН» Сяргеем Гудзіліным. Ягоны здымак занятых праглядам праграмы «Панарама» салдатаў тэрміновай службы атрымаў гран-пры конкурсу. Натуральна, што тэма войска гучала і ў часе раздачы аўтографаў.

Акрамя аўтографа пераможцы шчаслівых уладальнікаў новага альбома чакаў яшчэ адзін сюрпрыз, падрыхтаваны арганізатарамі. Набыўшы альбом, кожны атрымліваў новы каляндар на 2012 год у падарунак.

Вёў прэзентацыю Зміцер Вайцюшкевіч, які, карыстаючыся момантам, удала спалучаў функцыі вядучага і асноўнага свайго амплуа. Публіка, якая цалкам заняла залу галерэі, відавочна была не супраць паслухаць класіку ад «Я нарадзіўся тут» да «Бывайце здаровы!».

Сярод фатографаў і простых гасцей вечарыны ў залі былі заўважаныя палітыкі і былыя палітвязні, а таксама родныя тых, хто яшчэ знаходзіцца за кратамі. Гэта і не дзіўна — ладная частка здымкаў, якія перамаглі ў сёлетнім конкурсе, былі прысвечаныя падзеям 19 снежня 2010. Па аўтографы да Гудзіліна падышлі Уладзімір Някляеў, Аляксандр Фядута, Аляксандр Атрошчанкаў.

Відэа «Белсат»

Абачліва папрасіўшы фатографаў памаўчаць, Вайцюшкевіч разыграў адзін альбом, запытаўшыся ў гасцей, чыё фота змешчанае на вокладцы. «Расце конкурс!» — адзначыў аўтар здымка-пераможцы, прабіваючыся да мікрафона.

Прамаўляў уладальнік гран-пры нядоўга, скончыўшы правакацыйным заклікам набываць альбом, «у якім ёсць кантакты таленавітых фатографаў», якіх варта запрасіць на вяселлі і карпаратывы.

Відэа радыё «Свабода».

***

Альбом «Прэс-фота Беларусі» выходзіць другі год, сёлета ў ім змешчаныя каля 200 здымкаў ад 28 фатографаў-пераможцаў.

«Прэс-фота Беларусі» — конкурс фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. Быў заснаваны ў 2009 г. айчыннымі фотарэпарцёрамі. Праводзіцца штогод. У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.

Нагадваем таксама, што працягваецца чарговы конкурс «Прэс-фота Беларусі — 2012». Конкурсныя працы прымаюцца да 19 лютага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?