У звароце да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі гаворыцца пра тое, што сёньня ў Беларусі ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі фактычна пазбаўленыя льготаў у выніку зьмяненьня беларускіх законаў.

— Нармальнай практыкай стала непрызнаньне сувязі паміж захворваньнямі, на якія хварэюць ліквідатары, і фактам знаходжаньня ў зоне радыяктыўнага забруджваньня, пры гэтым ігнаруюцца аб’ектыўныя навуковыя зьвесткі, якія адназначна пацьвярджаюць наяўнасьць гэтай сувязі, — гаворыцца ў звароце. — А пералік захворваньняў, якія ў прынцыпе могуць быць прызнаныя радыяцыйнаабумоўленымі, пастаянна скарачаецца. Гэта пазбаўляе магчымасьці ліквідатараў‑інвалідаў карыстацца законнымі льготамі. Спробы адстаяць свае правы праз суд не даюць вынікаў і ў некаторых выпадках цягнуцца гадамі.

Таксама ў звароце згадваецца праблема таго, што ў Беларусі шырока распаўсюджаная практыка звароту ў гаспадарчы абарот зямель, якія забруджаныя радыёнуклідамі.

Сканчваецца зварот просьбай да В. Юшчанкі закрануць чарнобыльскае пытаньне падчас перамоваў з прэзыдэнтам Беларусі, якія пройдуць у сакавіку.

Падпісалі зварот ліквідатары аварыі на ЧАЭС Аляксандр Валчанін, Васіль Сільверст і Іван Нікітчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?