Аляксандр Лукашэнка назваў выбух у Лагойскім раёне вынікам галавацяпства, пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, паведамляе БелТА.

«Паводле інфармацыі Следчага камітэта, гэта абсалютна не мае ніякага дачынення да надвор’z. Хутчэй за ўсё, гэта галавацяпства тых людзей, якія за гэта павінны адказваць, — адзначыў ён. — Газ — гэта сур’ёзная штука. Зачынена там была кватэра, не зачынена, быў пах газу, не быў пах газу, ёсць сігнал — трэба было рэагаваць, як належыць».

***

Нагадаем, што 8 лютага адбыўся бытавы выбух у будынку інтэрната ў вайсковай часці № 30151 каля в. Малінаўка Лагойскага раёна. У выніку выбуху адбылося абвальванне пліт перакрыцця 2-га пад’езда, разбураныя перагародкі. У МНС Лагойскага раёна найбольш верагоднай прычынай здарэння назвалі выбух газу праз парушэнне эксплуатацыі.

Пад заваламі знайшлі цела мужчыны. Двух чалавек, якіх шпіталізавалі ўчора, перавезлі ў адну з бальніц Мінска. Жанчыну пасля аказання ёй дапамогі адпусцілі на амбулаторнае лячэнне. Яшчэ адзін мужчына застаецца ў бальніцы Лагойска. Амбулаторна, без шпіталізацыі, медыцынская дапамога аказвалася яшчэ дзесяці асобам.

Жыхароў дома, у якім адбыўся выбух, рассялілі ў санаторый «Рудня» (в. Янушковічы Лагойскага раёна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0